Беларускамоўная экскурсія па малым гета ў Варшаве

30.08.2026 14:00 - 16:00 музей POLIN (Mordechaja Anielewicza 6) Бясплатнае
У нядзелю, 30 жніўня, Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашае на беларускамоўную экскурсію па так званым малым гета.

Малое гета (1940-1942 гг.) — гэта ўмоўная назва паўднёвай часткі Варшаўскага гета.

Падчас шпацыру пазнаёміцеся з асабістымі гісторыямі яго жыхароў і пабачым даваенныя будынкі.
Таксама пабачыце, як выглядае сучаснае жыццё гэтай часткі горада. 

Вядоўца — экскурсаводка Таццяна Казак.

Майце на ўвазе: хадзіць будуць каля 5 км пры любым надвор’і. На шляху будуць трапляцца пагоркі і лесвіцы! 

Не забудзьцеся пра зручны абутак, пітную ваду, а можа, і парасон! 

Удзел вольны. Запісвайцеся да 15:00 пятніцы, 28 жніўня, праз мэйл atrutneva@polin.pl.



Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

29.08.2026 (10:30 - 13:30) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ