Вільгельм Гаўф у кнігарні логвінаЎ

17.09.2015 19:00 - 21:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

17 верасня (чацвер) у кнігарні логвінаЎ  (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя беларускага выдання кнігі Вільгельма Гаўфа  «Казкі», якая выйшла ў серыі СБП «Кнігарня пісьменніка» і часопіса «Прайдзісвет» «Пастскрыптум».
З удзелам перакладчыкаў. Уваход – вольны. Пачатак а 19.

Трохі пра кнігу. У кнігу ўвайшлі творы «Караван», «Каліф-бусел», «Выратаванне Фацімы», «Несапраўдны прынц», «Александрыйскі шэйх і яго нявольнікі», «Гісторыя Альмансора» (усе пераклаў Ігар Крэбс), «Карабель прывідаў», «Халоднае сэрца» (абедзве — Альгерд Бахарэвіч), «Адсечаная рука» (Наталля Давыдоўская), «Маленькі Мук» (Аляксей Жбанаў), «Карлік Нос», «Малады англічанін» (Уладзімір Папковіч). Укладальніца Ганна Янкута. Суправаджаюць том нямецкага казачніка ілюстрацыі мастачкі Кацярыны Дубовік.


Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Мерапрыемствы да 140-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі ў Мінску

23.04.2026 12:00 - 24.04.2026 15:00 музей «Беларуская хатка» (вул. Рабкораўская, 19,)

Бібліяноч у Брэсце

24.04.2026 (18:00 - 23:00) абласная бібліятэка імя Горкага (вул. Касманаўтаў, 48)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

25.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ