“Вілейскі павет” у кнігарні “Галіяфы”

28.06.2014 13:00 - 15:00 кнігарня "Галіяфы" (вул. Валгаградская 6) Бясплатнае

8 чэрвеня (субота) у кнігарні “Галіяфы” (вул. Валгаградская, 6) адбудзецца прэзентацыя гісторыка-краязнаўчага гадавіка.

Чытач на старонках першага выпуску знойдзе матэрыялы пра паўстанне Каліноўскага ў Вілейскім павеце; злачынствы лясных бандытаў падчас Другой сусветнай вайны; паганскія памяткі ў раёне; і шмат чаго іншага.

У імпрэзе возьмуць удзел вядомыя ўраджэнцы Вілейшчыны: шоўмен і паэт Усевалад Сцебурака, гісторык Сымон Барыс, бард Алесь Наркевіч. Паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч правядзе аўтограф-сесію:ён адзін з аўтараў “Вілейскага павета”, а таксама нядаўна ў яго перакладзе выйшла кніга Вільгельма Гаўфа “Карлік Нос”. Прысутных чакае латарэя з прызамі.

“Вілейскі павет” – гісторыка-краязнаўчы гадавік, які знаёміць з гісторыяй пэўнага рэгіёна – Вілейшчынай. Гэта пляцоўкадля даследчыкаў – падзяліцца сваімі адкрыццямі, а для чытачоў –атрымаць займальнае і пазнавальнае чытанне пра край.

Сярод аўтараў, Сяргей Макарэвіч, Уладзімір Папковіч, Аляксей Лужынскі, Дзяніс Канецкі і іншыя.

Пачатак а 13.00.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ