У нядзелю, 22 лютага, у Гданьску адбудзецца новая сустрэча "Вершы. Віно. Вінілы".
Адчыніўшы дзверы бара, вы фліпнеце ў часы ПНР і адразу апынецеся на канцэртах польскіх аркестраў залатых гадоў мінулага стагоддзя.
Orkiestra Polskiego Radia i Telewizji з нязменным кіраўніком і дырыжорам Henryk Debich адкрыюць вам свет вельмі самабытнага польскага фанка. Гэта будзе энергічны танец!
Упершыню на імпрэзе чытаць вершы будзе прадстаўніца мінскай паэтычнай школы Ксенія Галіцкая. Прагучаць гарадскія тэксты, што нараджаліся па-за горадам і краінай.
Віно імпрэзы любіць кампанію старых сяброў, размовы і любімыя мелодыі. Прафесійны самелье Алесь гэтым разам пазнаёміць нас з гішпанскім гатункам Rioja. Гэта віно з еўрапейскім характарам, багатай гісторыяй і складаным смакам.
Мовы імпрэзы - ад эсперанта да суахілі.
Уваход - 140 злотых (у кошт уваходзяць тры кілішкі і трохі падмацавацца).
Запісавайцеся праз дырэкт інстаграма.