Анлайн-сустрэча "Што чакае Беларусь у будучыні?"

17.02.2026 13:30 - 14:00 анлайн (анлайн) Бясплатна

У аўторак, 17 лютага, Chatham House ладзіць анлайн-сустрэча "Што чакае Беларусь у будучыні?"


Вас чакае размова з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Алесем Бяляцкім і палітычнай актывісткай Марыяй Калеснікавай.

У канцы 2025 года, у якасці жэсту ў бок адміністрацыі ЗША, рэжым Аляксандра Лукашэнкі вызваліў і дэпартаваў 123 палітычных зняволеных, у тым ліку праваабаронцу Алеся Бяляцкага і палітычную актывістку Марыю Калеснікаву, якія былі зняволены пасля пратэстаў 2020 года. На момант іх арышту Беларусь чакала пераменаў - сёння гэтыя чаканні былі разбураны.

Падчас сустрэчы Алесь і Марыя абмяркуюць, як яны ацэньваюць цяперашнія перамовы паміж адміністрацыяй Трампа і рэжымам Лукашэнкі, якой павінна быць эфектыўная палітыка Захаду ў дачыненні да Беларусі і як захаваць ідэю дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Час: 13.30 (час СЕТ - гэта 15.30 па Мінску)


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Адкрытая лекцыя Паўла Церашковіча ў Варшаве

11.08.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

«Нямая ліхаманка» ў Варшаве

11.08.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (дворык перад музеем) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ