«Віта і Эйвінд у Мінску!»: Сустрэча са шведскай дзіцячай пісьменніцай Сарай Лундберг

27.11.2015 18:00 - 21:00 Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Сустрэча Сары Лундберг з чытачамі, сумеснае чытанне кніжак пра Віту і Эйвінда, аўтограф-сесія аўтаркі, а таксама мастацкія сюрпрызы для ўсіх прысутных.

Запрашаюцца дзеткі 4-6 год!

Сара Лундберг — вядомая шведская дзіцячая пісьменніца і ілюстратарка.

Беларускім чытачам добра вядомыя яе кнігі “Віта Белая Крэска” і “Віта Белая Крэска і Эйвінд”, выдадзеныя ў серыі “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч.

Мерапрыемства праводзяцца пры ўдзеле Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

NAVIBAND у Беластоку

20.09.2026 (19:00 - 21:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ