Восеньскі баль на Сядзібе Нямцэвічаў

26.09.2015 - 27.09.2015 19:30 - 01:00 Гісторыка-мемарыяльны музей "Сядзіба Нямцэвічаў" (в. Скокі, Брэсцкі раён) Бясплатнае

Гісторыка-мемарыяльны музей “Сядзіба Нямцэвічаў” запрашае на штогадовы касцюмаваны восеньскі баль “238-ы Дзень нараджэння сядзібы Нямцэвічаў”, які пройдзе з 19.30  26.09.2015 да 1.00 27.09.2015 г.

У праграме жывая музыка, прафесійны балетмайстар, навучанне гістарычным танцам, салонныя гульні, чаяванне (натуральна, з самаварам на вуглях), апоўначы феерверк.

Любы баль пачынаецца з запрашэння – каб яго атрымаць жадаючым трэба паспяшацца і замовіць білет па працоўным тэлефоне: 8-0162-97-67-06, бо колькасць гасцей, якіх могуць змясціць бальныя залы сядзібы – абмежаваная. Кошт квітка складае 200.000 бел. руб.

Падрабязнасці на сайце Сядзібы Нямцэвічаў


Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ