Сустрэча-чаяванне да 140-годдзя з дня народзінаў Вячаслава Селях-Качанскага ў Мінску

22.12.2025 18:00 - 19:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 10 рублёў

У панядзелак, 22 снежня, у музеі Якуба Коласа ладзяць сустрэчу-чаяванне да 140-годдзя з дня народзінаў Вячаслава Селях-Качанскага, артыста Імператарскага Марыінскага тэатра, дырэктара БДТ-1 (Купалаўскага тэатра), пастаноўшчыка першай сучаснай оперы на беларускай мове, стваральніка Беларускай дзяржаўнай харавой капэлы, тэатральнага дзеяча і кампазітара.


У гасцях - унук імянінніка Сяргей Селях і Віктар Скарабагатаў, спявак, педагог, рэжысёр Вялікага тэатра оперы і балета.

Якуб Колас і Вячаслаў Селях-Качанскі добра ведалі адзін аднаго і разам працавалі на карысць беларускай культуры і мовы.

Жадаючыя змогуць набыць кнігу пра жыццё і творчасць Вячаслава Селях-Качанскага "Беларускі прэм'ер" і атрымаць аўтограф аўтара.

Квіткі - 10 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Цімафей Яравікоў у Вільні

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Mroj‑hall teatras (Gedimino pr. 28)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

18.03.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр "Цэнтральны" (пр-т Незалежнасці, 13)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

29.03.2026 (12:00 - 14:00) палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ