“Вянок”: інтэрактыўная выстава сучаснай беларускай выцінанкі

15.09.2016 19:00 - 19:00 Музей гісторыі Беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4) 2,5 руб.

Тры мастачкі, майстры выцінанкі, сябры Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці прадстаўляюць праект “Вянок”: інтэрактыўная выстава, натхнёная 125-гадовым юбілеем з дня наражэння беларускага паэта-рамантыка Максіма Багдановіча. Канцэпцыя выставы складаецца з твораў на тэму разнастайнасці праяў прыгажосці і чараўніцтва раслін. Тонкія вобразы,падслуханыя ў вершах, сплеценыя ў круглагадовы сімвал дабрабыту і святочнасці – вянок, які ў любую паравіну года прыцягвае нашу ўвагу да радасных падзей.

На адкрыцці выступяць гурт “Горынь” з фальклорнай трактоўкай верша Максіма Багдановіча, а таксама гурт “Ягорава гара”. А таксама Дзяніс Сухі і Стась Чавус са скрыпкамі і дудамі!
Падчас выставы пройдзе 3 майстар-класы па выцінанцы, 3 лекцыі-сустрэчы па архаічных спевах, народных музычных інструментах і інш., 3 кінапрагляды. Чакаецца ўдзел тэатра ценяў.

Музей гісторыі Беларускага кіно (каля Чырвонага касцёла)
З 15 верасня па 9 кастрычніка. Выходны – панядзелак.
Кошт уваходу 2,5 руб. (25 тыс.)


Вам можа быць цікава

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

18.09.2026 (20:00 - 22:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ