Вечар гатычна-містычнага апавядання імя Мэры Шэлі

16.11.2015 18:00 - 20:00 Музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30) Бясплатнае

Падчас імпрэзы маладыя аўтары зачытаюць свае “страшныя” апавяданні, а публіка абярэ найлепшы, на яе думку, твор. Пераможцу чакаюць прызы і пашана.

16 лістапада (панядзелак) у 18.00 у музеі Петруся Броўкі (Мінск, вул. Карла Маркса, 30) адбудзецца вечар гатычна-містычна-камічнага апавядання, удзел у якой возьмуць выпускнікі і навучэнцы Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Мерапрыемства названае ў гонар ангельскай пісьменніцы Мэры Шэлі (Мэры Ўолстоўнкрафт Шэлі), якая ў 18 гадоў напісала знакаміты фантастычны раман “Франкенштэйн, ці Сучасны Праметэй”.

Таксама падчас вечарыны будзе прэзентаваны зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка за 2013-2014 год “Казкі майго горада”.

Вядоўцы вечарыны — каардынатаркі Школы пісьменніка Алена Казлова і Юля Цімафеева.


Вам можа быць цікава

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Лекцыя «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны» ў Мінску

10.09.2026 (19:00 - 20:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ