Вечар памяці Генадзя Бураўкіна “Я ўдзячны і бацькам, і Богу за мне падараваны кут…”

13.09.2016 17:00 - 17:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а) Бясплатнае

13 верасня 2016 года адбудзецца вечар памяці Генадзя Бураўкіна Я ўдзячны і бацькам, і Богу за мне падараваны кут…”, прымеркаваны да 80-годдзя з дня нараджэння паэта.

Генадзь Бураўкін – паэт, журналіст, дыпламат, адзін з яркіх і самабытных прадстаўнікоў пасляваеннага пакалення. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы за кнігу вершаў “Варта вернасці (1980). Першыя вершы надрукаваў у 1952 годзе ў полацкай газеце “Сцяг камунізма”.

Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Укладальнік кнігі “Наш Быкаў” — першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.

На вечарыне адбудзецца прэзентацыя кнігі “Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна: гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі, прысвячэнні”, укладальнікам якой з’яўляецца Сяргей Шапран. Выданне падрыхтавана да юбілею паэта. Сярод удзельнікаў імпрэзы – аўтары гэтай кнігі: Міхась Скобла, Барыс Пятровіч, Васіль Зуёнак, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, Уладзімер Арлоў і інш.

Падчас мерапрыемства будуць прадстаўлены цікавыя матэрыялы з архіва паэта, якія Юлія Якаўлеўна Бураўкіна перадала ў фонды музея.

Запрашаем усіх аматараў творчасці Генадзя Бураўкіна на сяброўскую паэтычную вечарыну ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а).

Пачатак імпрэзы а 17-й гадзіне.

 


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па вырабе саламянага павука ў Гомелі (12+)

13.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Калядны канцэрт у Мастацкім у Мінску

13.12.2025 (15:00 - 17:00) Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калядна-святочная бяседа ў Торуні

20.12.2025 (11:00 - 15:00) Kulturalny Hub Bydgoskiego Przedmieścia (ul. Szosa Bydgoska 50)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ