Вечар у Арарацкай даліне

28.10.2018 19:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 12 руб.

28 кастрычніка (нядзеля) 2018 г. у рамках выставы “Армянская Палітра” музычны праект Bon Voyage пазнаёміць беларускую публіку з мелодыямі і рытмамі Арменіі. У праграме прагучаць творы А.Хачатурана, А.Аруцюняна, Э.Багдасарана, Р.Каняна, А.Бабаджаняна, Ш.Азнавура.

Вечар упрыгожаць далікатныя і таямнічыя гукі армянскага дудука.

У канцэрце прымаюць удзел:

Вольга Перагуд (сапрана),

Карынэ Дрнаян (дудук),

Святлана Сцефаненка (фартэпіяна),

Юлія Лейко (фартэпіяна),

Эла Іванова (скрыпка),

Наталля Грудзіна (віяланчэль),

Таццяна Беразоўская (перкусія).

Музычны праект Bon Voyage існуе з 2014 года. За гэты час дзяўчаты пазнаёмілі беларускую публіку з мелодыямі Італіі, Іспаніі, Францыі, Турцыі, Венгрыі, Фінляндыі, рытмамі Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі. У 2015 годзе праект прыняў удзел у святкаванні 70-годдзя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый; разам з цягніком ААН дзяўчыны праехалі з канцэртамі па ўсёй краіне. А ўлетку 2017 года праект стаў адным з хэдлайнераў Дзён культуры Фінляндыі ў Мінску.

Праект аб’ядноўвае маладых музыкаў, лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Мастацкі кіраўнік праекта – Вольга Перагуд.

Пачатак канцэрта: 19.00.

Месца правядзення: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20).

Кошт уваходнага білета: 12 руб.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ