Вечарына да Свята вясны ў РТБД

03.03.2016 19:00 - 21:00 Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii (вул. Крапоткіна, 44) Бясплатнае

Мiлыя жанчыны, а таксама ўсе, хто любіць тэатр, музыку і прыгажосць!

Напярэдадні свята Вясны Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii дорыць вам незабыўныя рамантычныя вечарыны у тэатры.
Запрашаем вас 3,4 і 5 сакавіка ў прыемнае падарожжа ў цудоўны свет музыкі, кахання і прыгажосці.
Вас чакае цікавая і разнастайная праграма.
Артысты РТБД: Андрэй Новік, Гражына Быкава, Дзяніс Паршын, Марыя Пятровіч, Марына Здаранкова, Бэла Шпінер і Уладзімір Карачэўскі – прадставяць свае лепшыя творчыя нумары.
Радкі пра каханне прагучаць на розных мовах.

Таксама вас павіншуюць сябры тэатра: салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Ілона Казакевіч, салістка Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета РБ Дар’я Новік, цыганскае фламенка-шоу “Betelgeuze”, артыстка эстрады Кацярына Худзінец, акцёр з Францыі Аляксандр Серрэ, ансамбль танца “Беларусачка”, удзельнікі франка-беларускага тэатральнага праекта “Театро-Demain le Printemps”.

3, 5 сакавіка – спецыяльны госць вечарыны – гурт “Navi”.

Шчырасць і пранікненасць выканаўцаў
падораць вам прыемныя ўражанні і цудоўны настрой!

Кошт квіткоў: 150 000 рублёў.

Замова квіткоў па тэлефонах:
+375 17 385 97 51 , +375 29 154 04 44


Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Творчая сустрэча з Яўгенам Папакулем у Мінску

13.07.2025 (18:30 - 20:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Дзіма Нарышкін у Варшаве

20.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ