Вечарына “Міцкевіч яднае”

22.09.2018 15:00 - 15:00 Дом Дружбы (вул. Захарава, 28) Уваход вольны

Litwo! Ojczyzno moja!…

Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!…

Lietuva! Mano gimtinė!…

Як часта ўсплываюць гэтыя словы ў галаве? У сэрцы? Як яны будзяць успаміны, натхняюць, заклікаюць да дзеянняў, вяртаюць нас да Радзімы, да крыніц, да саміх сябе?

З нагоды 220-годдзя АДАМА МІЦКЕВІЧА, якое нашыя народы і ўвесь свет святкуюць сёлета, Польскі Інстытут у Мінску і Беларускі Фонд Культуры ладзяць Чытанні з «ПАНА ТАДЭВУША»

Кожны можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак разам з дыпламатамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай, польскай і літоўскай культур, а таксама ўсімі, каму блізкая спадчына геніяльнага АДАМА МІЦКЕВІЧА, славутага сына Польшчы, Беларусі і Літвы.

Чытаць паэму можна будзе на адной з трох моў: у арыгінале на польскай мове і ў перакладах на беларускую і літоўскую мовы. Для ўдзелу ў Чытаннях неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю тут .

Тэатралізаваную частку ладзіць “Тутэйшы тэатр” (рэжысёр – Андрэй Саўчанка).

Музыка – Сяржук Доўгушаў і Канстанцін Яськоў,

Выканаўцы – гурт „Vuraj”.

22 верасня, 15:00, Дом Дружбы (вул. Захарава, 28)

УВАХОД ВОЛЬНЫ

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Саша Філіпенка ў Берліне

13.03.2026 (19:30 - 20:30) Babel Books Berlin (Bernauer Str. 49)

Паказ фільма "Разам назаўжды" ў Празе

14.03.2026 (20:00 - 22:00) Edison Filmhub (Jeruzalémská 1321/2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ