Вечарына “Мой паэтычны дэбют”

18.01.2019 19:00 - 19:00 Unnamed Venue Уваход вольны

Назіраючы за вядомымі спартоўцамі падчас чэмпіянатаў, наўрад ці хто задумваецца  пра тое, як выглядалі іх першыя спробы ў абраным кірунку. Чытаючы творы вядомага пісьменніка, таксама наўрад ці нехта задумваецца пра тое, якімі былі яго першыя літаратурныя крокі: у кімсьці маглі адразу заўважыць патэнцыял, а да намаганняў іншага паставіцца даволі скептычна.

18 студзеня 2019 г. а 19-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае ўсіх ахвотных на вечарыну  “Мой паэтычны дэбют”. Сустрэча прысвечана 110-годдзю паэтычнага дэбюту ў друку класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча (газета “Наша Ніва” №1 за 1909 год, верш “Над магілай”). Гісторыя прызнанага майстра беларускага слова не была пазбаўлена нюансаў, пра якія якраз і можна будзе даведацца на вечарыне. Яе гасцямі стануць вядомыя беларускія паэты розных пакаленняў: Адам Глобус, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч, Віктар Лупасін, Уладзь Лянкевіч, Віка Трэнас, Юля Цімафеева, Георгій Барташ, Таццяна Светашова.

Кожны з іх распавядзе гісторыю свайго паэтычнага дэбюту ў друку і падзеліцца тым, як сёння ўспрымае гэтую падзею.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).

Дата і час: 18 студзеня, пачатак 19-й гадзіне.

Тэлефон для даведак: (8-017) 334-42-69.

Уваход вольны.

Спасылкі на мерапрыемства ў сацсетках: Facebook.com i Vk.com

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ