«Вершы By Kava» разам з Уладзем Лянкевічам

28.08.2017 19:00 - 19:00 Арт Сядзіба (пр. Машэрава, 18) 5

28 жніўня адбудзецца літаратурны вечар «Вершы By Kava».

Госць імпрэзы — паэт, перакладчык, лідар гурта TonqiXod, аўтар зборніка вершаў «70% вады», за які атрымаў прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, — Уладзь Лянкевіч!

Ён пачытае старыя і новыя вершы, падзеліцца цікавымі гісторыямі і натхніць усіх прысутных сваёй творчасцю.

«Вершы By Kava» — гэта штотыднёвыя выступы беларускіх паэтаў пад кубачак смачнай кавы або гарбаты.

Кожны панядзелак у «Арт Сядзібе» (пр. Машэрава, 18) будуць адбывацца чытанні ў двух фарматах:

— выступы сучасных паэтаў,
— адкрыты мікрафон (па запісе).

Пачатак а 19-й. Адрас: пр. Машэрава, 18.
Уваход 5 рублёў. Колькасць месцаў абмежаваная, запіс тут: https://vk.com/topic-150808964_35674577
Кава і пячэнькі прыкладаюцца.

Сачыць за навінамі імпрэзы можна праз суполку «УКантакце».

Інфалінія: +37525 9969376.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Выстава Марка Шагала «Сонца і Месяц» у Віцебску

15.09.2026 10:00 - 06.12.2026 17:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Экскурсія па крымінальным Беластоку (16+)

19.09.2026 (18:00 - 20:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ