Вершы і песні ад Мікіты Найдзёнава

25.08.2016 19:00 - 22:00 «Кто такой Джон Голт?» (Шорная, 20) 5

Творчы вечар лідара гурта HURMA, паэта і музыканта Мікіты Найдзёнава адбудзецца 25 жніўня ў антыкафэ «Кто такой Джон Голт?».

Мікіта Найдзёнаў – паэт, кампазітар, лідар і вакаліст гурта HURMA. Яго кніга «Развітанцы» увайшла ў шорт-ліст прэміі імя Максіма Багдановіча «Дэбют-2016» у намінацыі «Паэзія», а гурт HURMA кожны год атрымлівае розныя музычныя прэміі і ўзнагароды.

На імпрэзе 25-га жніўня прагучаць новыя, вядомыя і невядомыя песні і вершы Мікіты.

Падчас мерапрыемства можна будзе задаваць пытанні, перадаваць запіскі, а таксама натхняцца для ўласнай творчасці. Каб настрой быў адпаведны, можна прыхапіць з сабой крыху алкаголю ніжэй за 15%.

Адрас антыкафэ «Кто такой Джон Голт?»: Шорная, 20.
Пачатак а 19-й.

Кошт уваходу – 5 рублёў.
Падрабязнасці імпрэзы можна знайсці ў сустрэчы мерапрыемства ВК.


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ