Выстава Аляксандра Адамава «hyperMother. Shared Breathing» у Варшаве

18.09.2026 - 04.10.2026 14:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае
У пятніцу, 18 верасня, у Музеі Вольнай Беларусі ў межах Warsaw Gallery Weekend 2026 адкрываецца выстава Аляксандра Адамава «hyperMother. Shared Breathing».

Праект даследуе мяжу паміж клопатам і кантролем, стомленасцю і аўтаноміяй. 

Shared Breathing нагадвае санаторый будучыні, дзе гук, вібрацыі і дыханне ствараюць агульны рытм, а сістэма прапануе чалавеку перадаць ёй частку адказнасці за ўласны стан. 

Ці застаецца клопат клопатам, калі разам з камфортам мы перадаем права вырашаць, што для нас лепш?

У пятніцу, 18 верасня а 14:00 у межах выставы адбудзецца перформанс Аляксандра Адамава «Preliminary Procedure: Calibration of Denial».

Працуе выстава да 4 кастрычніка з аўторка да пятніцы з 16:00 да 20:00.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ