Выстава Арцёма Цімашэнкі ў Мінску

18.08.2022 - 18.10.2022 19:00 - 23:00 @dk_gallery (вул. Герцэна 2а) Бясплатнае


18 жніўня ў Мінску адчыніцца выстава маладога беларускага мастака Арцёма Цімашэнкі.


Дата: 18 жніўня

Час: 19:00

Месца: @dk_gallery (вул. Герцэна 2а)

«Part 1» – гэта першы персанальны праект і пачатак новага творчага шляху аўтара праз старанны пошук сваёй формы.

Арцём працуе ў тэхніцы лінагравюры, якая спалучае выкшталцонае майстэрства, баланс колеру і абрысаў. Ягоныя працы мінімалістычныя, стрыманыя, але іх цеплыня перадаецца праз сутнасць намаляваных рэчаў – гэта нацюрморты з кватэры, партрэты блізкіх людзей, простыя побытавыя рэчы, якія дапамагаюць адчуць рэчаіснасць у эстэтыцы мастака.

dk@artdk.by

+375445588585




Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ