Выстава "Беларусы з Украінай у сэрцы" ў Вільні

20.12.2025 17:00 - 19:00 "Кропка" (Savičiaus g. 6) Бясплатна

20 снежня ў краме "Кропка" адкрываецца выстава "Беларусы з Украінай у сэрцы".


Міжнародны праект беларускіх мастакоў з суполкі "Пагоня", прысвечаны памяці, салідарнасці і праўдзе.

Карціны былі напісаны на ўскраінах Данецка, у зоне баявых дзеянняў - там, дзе мастацтва нараджаецца насуперак страху і гучыць мацней за зброю.

Працы створаны падчас пленэру ў прыфрантавой зоне і прысвечаны памяці загінулых байцоў "Тактычнай Групы Беларусь".

У межах выставы будзе прадстаўлены рэпартаж пра пленэр беларускіх мастакоў, які адбыўся ў Пясках пад Данецкам - жывое сведчанне часу, выбару і чалавечай годнасці.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Барыса Аракчэева «Песні веснавыя» ў Мінску

08.04.2026 18:00 - 08.05.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Дыскусія «Словы Ханны Арэнт для сённяшняга свету» ў Вільні

16.04.2026 (18:00 - 20:00) Віленскі ўніверсітэт, інстытут міжнародных стасункаў і палітычных навук (паверх 4, аўдыторыя 402) (Vokiečių 10)

Лонгплей у Вільні

25.04.2026 (20:00 - 22:00) ARTIS Centrum Hotels (Totorių g. 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ