«Ад шчырага сэрца»: выстава да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы ў Мінску

17.03.2022 - 23.04.2022 18:00 - 19:00 літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) Бясплатнае

17 сакавіка ў музеі Янкі Купалы пачынае працу выстава «Ад шчырага сэрца», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння паэта і прымеркаваная да Міжнароднага дня паэзіі.



Дата: 17 сакавіка

Час: 18.00

Месца: літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск

Назву падказалі дароўныя надпісы Янкі Купалы Антону Луцкевічу, Сяргею Палуяну, Уладзіміру Дубоўку, «мілым Глебкам», Міхаілу Грамыку, Барысу Емяльянаву. Ад шчырага сэрца дарыў паэт сябрам свае кнігі, фатаграфіі. Кароткія аўтографы захавалі для нас цеплыню сустрэч, успаміны аб доўгім знаёмстве, сумеснай працы, сяброўстве.

У экспазіцыі — аўтографы Янкі Купалы, яго жонкі Уладзіславы Луцэвіч, стваральніцы і першага дырэктара літаратурнага музея паэта, дароўныя надпісы паэтаў і перакладчыкаў Купалавых твораў — ад пачатку ХХ стагоддзя да нашых дзён. Многія з іх экспануюцца ўпершыню.

Для гасцей вечара падрыхтавана куратарская экскурсія, якая складаецца з шэрагу вялікіх гісторый, схаваных за малым надпісам — гісторый з жыцця Янкі Купалы, яго сучаснікаў і пераемнікаў на літаратурнай ніве.

Падчас традыцыйнай грамадска-культурнай акцыі «Чытаем Купалу разам» прагучаць вершы з чацвёртага паэтычнага зборніка «Спадчына», якому сёлета спаўняецца 100 гадоў, а яго факсімільнаму перавыданню — 30!

Распачне вечар выступленне артыстаў народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта.

Завітвайце!


Вам можа быць цікава

Выстава пісанак «Знакі жыцця» ў Заслаўі

10.04.2025 11:00 - 01.06.2025 17:00 Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д.13)

Выстава Паўла Камарца «Іншае жыццё дрэва» ў Гродне

17.04.2025 16:00 - 12.05.2025 19:00 Цэнтр раместваў «Спадчына» (вул. Рэйманта, 12)

Анастасія Рыдлеўская ў Познані

22.05.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Саша Філіпенка ў Мюнхене

27.05.2025 (19:00 - 21:00) Kulturzentrum GOROD (Arnulfstraße 197)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ