Выстава Дар’і Каляды «Страчаная фотастужка» ў Гданьску

07.06.2024 - 16.06.2024 19:00 - 23:00 бар «Мірзам» (ul. Tandeta 1) Бясплатнае
 

У пятніцу, 7 чэрвеня, у бары «Мірзам» адкрываецца выстава Дар’і Каляды «Страчаная фотастужка».






Дата: 7 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: бар «Мірзам», ul. Tandeta 1, Гданьск


 «З’язджалі мы ўсе, пакуючы рэчы ў спешцы, распакоўвалі медытатыўна, як падарункі — кожная кніжка, ліст, дробязі захоўваюцца, як кавалак дома, у які вярнуцца можна толькі спадзявацца. Згубілася там і непраяўленая плёнка без пазнак. Незразумела, з якой эпохі, што на ёй. 

Апынулася, што на ёй проста Мінск, пачатак 2014 года. Той самы наш Мінск, які дагэтуль сніцца і які ўжо ніколі не вернецца.

 Гэтая выстава — не свята ганарыстасці і не падвядзенне вынікаў. Я проста хачу падзяліцца кавалкамі памяці», — кажа спадарыня Дар’я.



 За музычную атмасферу будуць адказваць гурт «Дом сувязі» і спявачка Кетэван. 




Уваход заўсёды вольны, данаты заўсёды вітаюцца.





Вам можа быць цікава

Выстава Кацярыны Жучэнка "Кудзеля. Вузельчыкі. Год трансфармацыі" ў Заслаўі

07.10.2025 10:00 - 02.11.2025 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе)

Выстава “Віцебскі мастак. Легенды" у Віцебску

17.10.2025 10:00 - 30.11.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

«Петля Пристрастия» ў Вільні

24.10.2025 (20:00 - 22:00) Mello (Geležinkelio gatvė 6)

"Петля Пристрастия" ў Празе

18.11.2025 (19:00 - 23:00) Club 007 - Strahov (Chaloupeckého 1903/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ