Выстава «Фальварка страчанага памяць: Камкі-Янаўшчына, 1911-1913» у Мінску

17.04.2026 - 30.04.2026 10:00 - 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15) Бясплатнае
У галерэі Савіцкага адкрылася выстава «Фальварка страчанага памяць: Камкі-Янаўшчына, 1911-1913», падрыхтаваная сумесна з музеем народнай архітэктуры і побыту.

Выстава знаёміць з унікальным фотаархівам уладальнікаў фальваркаў Камкі і Янаўшчына ў Лепельскім павеце Віцебскай губерні.

Фотаздымкі зроблены ў 1911-1913 гг. і адлюстроўваюць штодзённасць прадстаўнікоў мяшчанскага саслоўя Беларусі ў пач. ХХ ст. на прыкладзе асобнай сям’і.

У аб’ектыве фатографа — сядзібны дом з мезанінам, гаспадары, што бавяць вольны час на прыродзе ці за святочным сталом.

Прыгожыя жанчыны ў карункавых блузах, мужчыны ў касцюмах еўрапейскага ўзору, накрухмаленых кашулях з каўнерам-стойкай — ідылічная пастараль апошніх мірных гадоў напярэдадні Вялікай вайны і рэвалюцыйных узрушэнняў.



Вам можа быць цікава

Батлейка «Казкі з Ушаччыны» ў Мінску

10.05.2026 (11:00 - 13:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Сустрэча з Віктарам Бабарыкам у Вільні

10.05.2026 (15:00 - 17:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Сустрэча з Максімам Шведам у Будве (Чарнагорыя)

13.05.2026 (19:00 - 21:00) галерэя «Auditoria Budva»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ