Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 - 19.04.2026 15:00 - 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4) Бясплатнае
У чацвер, 26 сакавіка, у галерэі мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адкрываецца адкрытая выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Велікодныя матывы».

У экспазіцыі — пісанкі, шкрабанкі і яйкі, а таксама велікодныя вербы («пальмы»), пано і дэкаратыўныя кампазіцыі з выявамі галоўных сімвалаў Вялікадня.

Аматары народнага мастацтва змогуць убачыць роспіс, інкрустацыю саломкай і саломапляценне, выцінанку, вышыўку і маляванку, лозапляценне, тэкстыльную ляльку-мотанку і керамік.

На выставе дэманструюцца творы больш чым 70 майстроў з усіх абласцей краіны, у тым ліку два элементы — з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: «Традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці» і «Выраб велікодных вербаў (пальмаў)».

Працуе выстава па 19 красавіка.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ