Выстава Грэгара Данэляна «Па алеі памяці...» у Мінску

05.02.2025 - 23.03.2025 18:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Някрасава, 3) 10 рублёў



У сераду, 5 лютага, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца мемарыяльная выстава Грэгара Данэляна «Па алеі памяці...».





Грэгар Данелян (28.05.1950 — 13.05.2021) — мастак армянскага паходжання, для якога Беларусь стала другім домам. Нарадзіўся ў Тбілісі, а з 1990-х жыў і працаваў у Беларусі. 

На пачатку творчых пошукаў мастак захапляўся экспрэсіянізмам, кубізмам, лучызмам, звяртаўся да поп-арту, калажу. 

Экспазіцыя ўяўляе сабой рэтраспектыву творчасці мастака з 1980 па 2016 гг., уключаючы творы з цыклаў «У Свеце Яго Святла» і «Да Бясконцасці...». 

Упершыню ў Мінску на выставе экспануецца аўтапартрэт майстра «Мысліцель з трубкай» (1983 г.), створаны ў Тбілісі і адзіны, які застаўся ў валоданні сям’і. Выстава працягнецца да 23 сакавіка.





Вам можа быць цікава

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ