Выстава Іллі Гічана «53/27» у Мінску

03.05.2025 - 02.06.2025 18:00 - 19:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2) Бясплатнае



У суботу, трэцяга траўня, у галерэі «Арт Фабрыка» адкрываецца выстава Іллі Гічана «53/27».





Краявіды беларускіх лясоў і замкаў, вясковыя нацюрморты з мясцовымі снасцямі, беларуская фаўна з бусламі і пчоламі — не проста жанравыя сцэны. Гэта элементы паўсядзённага побыту, праз якія праступае культурная памяць.

Тут няма дэкларатыўнай героікі, але ёсць ціхая, цялесная ідэнтыфікацыя з зямлёй, з рытуалам і ўкаранёнасцю.

Назва выставы адносіць да гісторыі легендарнага касмічнага зонда «Вояджэр-1», які нёс на сваім борце залатую пласцінку з выгравіраванай інфармацыяй аб розных народах, каб перадаць яе магчымым насельнікам космасу.

«53.9, 27.5667» — гэта каардынаты горада Мінска. Цэнтра, дзе культура ствараецца ў рэжыме гэтага часу. У рамках выставы будуць прадстаўлены скульптуры аўтара. 


Працуе выстава да 2 чэрвеня.



Уваход на адкрыццё — 10 рублёў. У астатнія дні наведванне бясплатнае. 






Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва фільмаў, уганараваных у Канах, у Мінску

28.06.2025 19:30 - 23.07.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

«Петля Пристрастия» і «Касіяпея» ў Батумі

04.07.2025 (19:00 - 21:00) Circus Arena (39 Nikoloz Baratashvili Street)

Купальская імпрэза «Ой, рана на Івана...» у Гомелі

06.07.2025 (15:00 - 20:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ