Выстава «Інсітныя мастакі Міншчыны: персоны» ў Мінску

26.06.2024 - 28.07.2024 17:30 - 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4) 5 рублёў



У сераду, 26 чэрвеня, у галерэі «Цэнтр» адкрываецца выстава «Інсітныя мастакі Міншчыны: персоны».






Дата і час: 26 чэрвеня ў 17.30

Месца: мастацкая галерэя «Цэнтр», вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі), Мінск 



Гэта ўжо трэцяя выстава з цыклу экспазіцый твораў мастакоў-самавукаў, якія працуюць з жывапіснымі і графічнымі матэрыяламі. 

Своеасаблівым пачаткам экспазіцыі сталі творы Івана Занкавіча (1912-1984), якія захоўваюцца як экспанаты Вілейскага краязнаўчага музея. Акрамя карцін, зможаце азнаёміцца з дакументамі і артыкуламі ў прэсе, лістамі 1950-1970-х гг., якія распавядаюць пра творчы шлях мастака.

Зоя Дзятчык усё жыццё працавала інжынеркай, а пачала займацца мастатцтвам толькі ў 70 год пры падтрымцы сваёй сям’і.

 Аляксандр Раманоўскі — удзельнік народнага калектыву майстроў народнай творчасці «Скарбонка» Капыльскага цэнтра культуры.

Віталь Мкртчан прэзентуе серыю краявідаў (палатно, алей), выкананых пад натурнымі уражаннямі.

Аляксандр Шакун — самы малады мастак з прадстаўленых на выставе, жыве ў вёсцы Саланая Валожынскага раёна. 



Працуе выстава па 28 ліпеня.





Вам можа быць цікава

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

04.04.2026 (17:00 - 19:00) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

«Relikt» у Гданьску

05.04.2026 (20:00 - 22:00) Pub Torpeda (Zofii Nałkowskiej 3)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

NAVIBAND у Кракаве

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Piękny Pies (plac Wolnica 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ