У сераду, 24 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца аднадзённая выстава Кацярыны Пашкевіч «Памяць месца».
Выстава падводзіць вынік праекта, над якім спадарыня Кацярына працавала каля паўгода ў межах стыпендыяльнай праграмы «Gaude Polonia».
Вось як расказвае пра праект мастачка:
«На працягу доўгага часу мяне суправаджае цікавасць да містычнай напругі, якая ўзнікае ў пакінутых помніках архітэктуры. У закінутых палацах былой Рэчы Паспалітай, у касцёлах на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Усходняй Польшчы, у сядзібах, чые ўладальнікі былі звязаны з культурамі абедзвюх краін, узнікае адчуванне дыялогу паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй; дыялогу паміж дзвюма культурамі — польскай і беларускай.
Пейзаж і архітэктура — гэта маўклівыя сведкі гісторыі, якая часта бывае агульнай для нашых народаў. Даследуючы гэтыя мясціны ў Польшчы і Беларусі, я не проста фіксую іх распад, але і спрабую візуальна аднавіць тыя культурныя і гістарычныя сувязі, якія калісьці іх напаўнялі жыццём».
Цьютарка праекта — польская мастачка Дамініка Кавыня.
Уваход вольны.