Выстава «Хай ззяе. Вакол фотаархіва VEHA» ў Гожуве

02.06.2023 - 10.09.2023 18:00 - 19:00 галерэя MOS (ul. Pomorska 73) Бясплатнае


У пятніцу, 2 чэрвеня, у Гожуве-Велькапольскім адкрываецца вялікая выстава «Хай ззяе. Вакол фотаархіва VEHA», у якой бяруць удзел мастачкі з Беларусі, Польшчы і Макао. Куратарка — Вера Залуцкая.



 Дата: 2 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: галерэя MOS, ul. Pomorska 73, Гожув-Велькапольскі


 Адпраўны пункт выставы — архіў VEHA, праект, распачаты Лесяй Пчолкай у 2017 годзе. Гэта адна з найважнейшых ініцыятыў па захаванні беларускай візуальнай спадчыны. Праект збірае і каталагізуе аматарскія і сямейныя фотаздымкі, якія кранаюць розныя аспекты грамадскага жыцця з моманту з’яўлення фатаграфіі ў Беларусі.

Збіраючы, вывучаючы і распаўсюджваючы візуальны сацыяльны архіў, VEHA імкнецца захаваць сляды гісторыі беларускай штодзённасці. Да ўдзелу ў выставе запрошаныя мастачкі з Польшчы, Беларусі і Макаа. Большую частку прадстаўленых твораў яны стварылі адмыслова для выставы.

Напрыклад, Ольга Анна Маркоўска з Падляшша засяроджваецца на тэме стасункаў чалавека з лесам, у тым ліку на перапрацоўцы беларускіх народных песень, прысвечаных прыродзе, у сучасныя музычныя кампазіцыі.

Катажына Сянкевіч, якая належыць да беларускай меншасці ў Польшчы, раскрывае гісторыю сваёй сям’і, звязаную з ткацтвам (ткачыхамі былі абедзве бабулі мастачкі) і беларускай культурай.

Ураджэнка Макао Кейт Нган Ва Ао распавядае аб асаблівым спосабе бачання гісторыі з тэрыторый, размешчаных «на сутыкненні» розных, часта гвалтоўных сіл і культур (рыса, што аб’ядноўвае Беларусь і Макао).


Назва выставы «Хай ззяе» ўзятая з верша «Жыць» Ларысы Геніюш.


Выстава працуе да 10 верасня.





Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ