Выстава «Кропка ўваходу» ў Варшаве

09.07.2026 - 23.07.2026 10:00 - 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае
У Музеі Вольнай Беларусі пачала працу адноўленая фондавая выстава Музея Вольнай Беларусі «Кропка ўваходу».

17 ліпеня 2022 года ў Варшаве ўпершыню адчыніліся дзверы музея. За гэты час Музей Вольнай Беларусі сабраў больш за 680 экспанатаў.

«Кропка ўваходу» — гэта ўваход у сучасны беларускі кантэкст праз артэфакты, якія захоўваюць памяць пра барацьбу за свабоду, годнасць і дэмакратыю.

На выставе дэманструюцца найноўшыя паступленні ў фонды музея, прынятыя цягам апошняга месяца, і экспанаты, якія найлепш раскрываюць спецыфіку музейнай калекцыі.

Асобнае месца займае калекцыя рэчаў беларускіх палітвязняў — адзін з найважнейшых збораў Музея Вольнай Беларусі.

Упершыню на выставе прадстаўлены:

  • асабістыя рэчы Віктара Бабарыкі, Максіма Знака, ксяндза Генрыха Акалатовіча;

  • партрэт, які напісаў у зняволенні Алесь Пушкін;

  • артэфакт з Курапатаў і інш.

Таксама вы пабачыце сімвалы беларускіх пратэстаў 2020 года, рэчы беларускіх ваяроў з Украіны і іншыя прадметы, што перадаюць дух барацьбы беларускага народа за свабоду і дэмакратыю.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Дзень Годнасці ў Варшаве

09.08.2026 (18:00 - 22:00) Помнік Мікалаю Каперніку

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ