• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Выстава “Курасоўшчына, любоў мая”

Пачатак: 06.04 (19:00)
Канец: 06.04 (19:00)
Прастора «ЦЭХ»
(Мінск, вул. Кастрычніцкая 16)
Кошт: 4 руб.
Google

6 красавіка а 19:00 у прасторы ЦЭХ адкрыецца выстава беларускай фатографкі Машы Святагор «Курасоўшчына, любоў мая».

Працы Машы Святагор расказваюць пра ейныя няпростыя стасункі з беларускім урбаністычным і культурніцкім асяроддзем. Асноўны матыў акрэсліваюць даволі асабістыя кадры: дзіцячыя здымкі, выявы бацькоў і сяброў фотамастачкі, фонам для якіх служаць, на першы погляд, безасабовая масавая забудова і вадаёмы Мінску, рака Свіслач і курасоўшчынаўскае вадасховішча Смярдзючка.

Цікавасць да дакументалістыкі, уласцівая шмат каму з фатографаў ХХ стагоддзя, ад Стывэна Шора да Зоф’і Рыдэт, схіляе Машу Святагор да руплівага збірання вобразаў сучаснай беларускай рэчаіснасці. Аднак форма гэтых вобразаў часцяком настолькі шматгранная і супярэчлівая, што найлепшым спосабам яе дакументацыі аказваецца інтэрпрэтацыя – мадыфікацыя элементаў здымкаў і падача іх у форме яркага калажу.

На першы план выходзяць канкрэтныя праблемы мінскага ўрбаністычнага асяроддзя, такія, як забудова гораду дамамі, што не ўпісваюцца ў яго архітэктурны ландшафт, не выконваюць у далейшым запланаванай функцыі (або наагул застаюцца недабудаваныя), знос гістарычных будынкаў ці цэлых кварталаў. Працы Машы Святагор таксама адсылаюць да розных пунктаў традыцыі заходняга мастацтва, такіх як дадаізм, поп-арт, канцэптуалізм, рэды-мэйд, артэ повэра. Апошнія два кірункі асабліва важныя ў інтэрпрэтацыі папулярных для беларускіх двароў скульптураў са старых апонаў і аднаразовых пластыкавых прадметаў, якія аўтарка ўвівае ў кампазіцыю сваіх працаў.

Гэта першая індывідуальная прэзентацыя працаў маладой фотамастачкі Машы Святагор. Маша працуе над працяглымі мастацкімі праектамі, звязанымі з тэмамі цялеснасці, сучаснага мастацтва, урбаністычнай прасторы Мінску і г. д. Брала ўдзел у такіх групавых выставах, як Young Photographers 2016, Fine Art Galerie & Kunstverein, Трайсмаўэр, Аўстрыя (2016); The new face of film, FotoFilmic Retrospective Exhibition, Visual Arts Center ва Універсітэце Бойсі, Айдага, ЗША (2016); Naked, Nave Gallery Annex, Самэрвіл, Масачусэтс, ЗША (2015); Fotofilmic Traveling Exhibition, Lomography Gallery Store, Нью-Ёрк, ЗША (2015); Fotofilmic Traveling Exhibition, Back Gallery Project, Ванкувэр, Канада (2014) ды іншых. Публікавалася ў часопісах I–d, Dazed, Calvertjournal, Feature shoot, Fisheye, Fk, Fotoroom і г. д.

Куратарка выставы: Вера Залуцкая.

Выстава адкрыецца 6 красавіка а 19:00 і працягнецца да 29 красавіка.

Кошт квітка: 4 руб., школьнікам, студэнтам і пенсіянерам – 2 руб.

На вернісаж уваход вольны!

Адрас: прастора ЦЭХ, вул. Кастрычніцкая 16

Дадатковая інфармацыя: [email protected]


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип