Выстава Алы Савашэвіч «Яна стаяла ў месяцы, слухаючы вецер» ў Ароньска

25.10.2025 - 30.11.2025 18:00 - 19:00 Galeria Wozownia (Topolowa 1) Бясплатнае

У суботу, 25 кастрычніка, у Ароньска адкрываецца выстава Алы Савашэвіч «Яна стаяла ў месяцы, слухаючы вецер».



Выстава сімвалічна завяршае этап творчасці мастачкі, у якім яна засяроджвалася на перфарматыўным характары жаночай працы і яе сацыяльнай ролі.

Выстава сканцэнтравана на жаноцкасці, целе і фізічнай працы, а таксама на асабістых роздумах мастачкі пра залежнасць цела ад працы. 

Звяртаючыся да цыклу прыроды і святкавання ўраджаю, яна аддае даніну павагі жанчынам, іх духоўнасці і мудрасці, якія ўкараніліся ў рытм прыроды. 

На выставе будуць прадстаўлены тры новыя працы, створаныя ў тэхніцы саломяной інтарсіі. 

Цэнтральным экспанатам выставы з'яўляецца скульптура «Шэптам вытканая» - манументальная лялька з льняной кудзелі, сімвалічная захавальніца памяці і ўвасабленне жаночай сілы. Яна адсылае да рытму працы, намаганняў і моманту пераходу - ад дзеяння да спакою, ад хаосу да канцэнтрацыі.

Куратарка - Паўліна Бжушкевіч-Кун.

Працуе выстава да 30 лістапада.


Вам можа быць цікава

Фоташпацыр з Васілём Корзунам у Варшаве

20.12.2025 (17:00 - 19:00) паведамяць па рэгістрацыі (Варшава)

Каляда ў Познані

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Літаратурнае чаяванне ў Мінску

23.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ