Выстава «Летапіс сасудаў у цэнтры Еўропы»

02.09.2014 17:00 - 21:00 галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае

 

Падарожжа даўжынёю ў 5 стагоддзяўСвет сасудаў для традыцыйных беларускіх напояўгістарычныя і калекцыйныя сасуды і сучасныя арт-абекты

 Арганізатар: ААТ «Лідскае піва».

Пры падтрымцы Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі.

Пры ўдзеле беларускіх калекцыянераў: Андрэя Фішбайна, Васіля Майко, Аляксандра Кашуціна.

Дата правядзення: 2–7 верасня 2014 года.

Месца правядзення: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а).

Ужо 138 гадоў без перапынку «Лідскае піва» радуе беларусаў сваімі напоямі еўрапейскай якасці. Вялікую ўвагу кампанія надае аднаўленню гісторыі і пераймальнасці культурнай спадчыны. Адзін з такіх крокаў – правядзенне ў 2013 годзе гістарычнага моладзевага конкурсу «Летапіс напояў у цэнтры Еўропы», які стаўся працягам конкурсу 2012 года – «Піўны летапіс у цэнтры Еўропы». За гэты перыяд прадпрыемства сабрала дзве кнігі пра гісторыю традыцый піцця ў Беларусі: «летапіс напояў» і «піўны летапіс». З імі можна азнаёміцца на карпаратыўным сайце кампаніі www.lidskoe.by.

У 2014 годзе прадпрыемства вырашыла звярнуць асаблівую ўвагу на сасуды для захоўвання і ўжывання напояў: збаны, бутэлькі, куфлі, кубкі, келіхі, крынкі, конаўкі, куляўкі. Бо традыцыя піцця – гэта не толькі сам напой і рытуал, але і посуд. Тэму гісторыі прадпрыемства пашырыла да сувязі з сучаснасцю – і прапанавала моладзі прадставіць свой сучасны погляд на традыцыйныя сасуды.

Мэта выставыпрыцягнуць увагу грамадскасці да гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі, заснаванай на еўрапейскіх каштоўнасцях і нацыянальных асаблівасцях, на прыкладзе тэмы культуры піцця.

Выстава складаецца з наступных зон:

 Гістарычныя сасуды, з якіх пілі, а таксама сасуды, у якіх беларусы захоўвалі безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі. Часавы перыяд экспанатаў – XVII–XX стст.

Гісторыя развіцця Лідскага прадпрыемства ад бровара Н. Пупко да ААТ «Лідскае піва». Часавы перыяд экспанатаў – XIX—XXI стст.

Калекцыйныя келіхі, бутэлькі, знакі павагі, этыкеткі. Часавы перыяд экспанатаў – XIX—XXI стст.

Арт-аб’екты на тэму сасудаў для захоўвання і піцця безалкагольных і слабаалкагольных традыцыйных беларускіх напояў. Аб’екты створаны беларускай моладдзю ў межах конкурсу «Арт-сасуды ў цэнтры Еўропы». Часавы перыяд экспанатаў – XXI стагоддзе.

Усе выставачныя экспанаты маюць дачыненне да тэрыторы сучаснай Беларусі.

Кожны наведвальнік выставы можа абраць свайго фаварыта сярод арт-аб’ектаў конкурсу «Арт-сасуды ў цэнтры Еўропы». Запрашаем узяць удзел у «народным галасаванні» ў зоне «Арт-аб’ектаў».

2, 6 і 7 верасня кожны зацікаўлены можа аформіць свой сасуд для захоўвання напояў – у межах выставы адбудуцца бясплатныя майстар-класы па размалёўцы збаноў.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ