Выстава Максіма Осіпава ў Вільні

10.12.2021 - 11.12.2021 18:00 - 17:22 Галерэя Autarkia (вул. Naugarduko 41, уваход праз двор) Бясплатнае

Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтва ЕГУ запрашае на выставу Максіма Осіпава «Я ўсё магу патлумачыць», якая аб’ядноўвае серыю маляваных дываноў на актуальныя тэмы, звязаныя з ідэнтычнасцю, выбарам і адказнасцю.


Максім Осіпаў рашуча спалучае шэдэўры сусветнай мастацкай культуры з новымі беларускімі рэаліямі, фармулюючы новыя сеансы і інтэрпрэтацыі.

Вільня стане чацвёртым пунктам у падарожжы маляваных дываноў.

Адкрыццё выставы і artist talk з Максімам Осіпавым: 10 снежня а 18-й гадзіне.

Тут вы зможаце даведацца:

  • Адкуль з’явіліся і куды зніклі маляваныя дываны?
  • Маляваныя дываны — культурная спадчына або кіч?
  • Ці можна размаўляць пра сур’ёзнае на мове кіча?
  • Чаму Алена Кіш і Ніна Бохан круцей за Язэпа Драздовіча?
  • Чым небяспечныя помнікі?
  • Хто такі герой?

Дзе: галерэя Autarkia, вул. Naugarduko 41, уваход праз двор.

Выстава працягнецца да 15 снежня. Галерэя працуе штодня 11.00-18.30, субота 11.00-22.00, нядзеля 12.00-16.00.

Уваход бясплатны.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

26.07.2026 (15:00 - 17:00) (паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ