Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 - 05.04.2026 11:00 - 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13) Бясплатнае

Сёння, 6 сакавіка, у музейным комплексе "Заслаўе" пачынае працу выстава вышываных відкоў з калекцыі Уладзіміра Цвіркі "Маленькія габелены".


Сабраныя з розных куткоў Беларусі, вышываныя карціны расказваюць гісторыі не толькі пра моду 1950–1960-х, калі вышытыя пано ўпрыгожвалі сцены дамоў, этажэркі, тэлевізары, дзверы ды вокны, яны расказваюць пра лёсы майстрых.

У экспазіцыі - работы, створаныя падчас вайны, як праменьчык святла і надзеі.

Вось вышыўкі з Віцебшчыны і Гомельшчыны, - іх, дарэчы, не вельмі шмат, - вылучаюцца сваёй індывідуальнасцю.

А побач - карціны з Гродзенскага і Брэсцкага рэгіёнаў, а таксама часткі Міншчыны яднаюцца вышытым сюжэтам, запазычаным са схем для вышывання, якія распаўсюджваліся праз друкаваныя выданні, часопісы і дадаткі да іх.

Іх сюжэты маглі быць узяты з аднаго часопіса, але паглядзіце: адна майстрыха дадала іншыя колеры, другая па-свойму перадала глыбіню, а хтосьці - адметныя дэталі. Кожная пакінула свой непаўторны "почырк". Дый тэматыка вышытых работ была разнастайнай: ад простых кампазіцый да рэпрадукцый карцін вядомых мастакоў.

Калекцыя пачала фарміравацца дзякуючы невычэрпнай цікаўнасці аўтара да роднага краю. Падчас стварэння аўтарскага праекта "250 турыстычных вандраванняў па маёй Беларусі" Уладзімір Цвірка аб’ездзіў амаль усе гістарычныя куткі Беларусі. І менавіта ў гэтых паездках, быццам жывыя сведкі часу, да яго траплялі вышываныя карціны - з Віцебшчыны і Гомельшчыны, з Гродзеншчыны і Берасцейшчыны, з розных мястэчак Міншчыны.

Выстава працуе 5 красавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Аляксея Лацінніка «Па-за межамі калейдаскопа» ў Мінску

09.04.2026 10:00 - 10.05.2026 17:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, д. 48)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Вандроўка па Стаўбцоўшчыне з Мінска

10.05.2026 (09:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ