Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску

21.05.2022 - 30.06.2022 11:00 - 17:30 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) 1,5-3 рублі


Да 135-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала ў Літаратурным музеі распачала працу літаратурна-мастацкая выстава «А Вы не из Витебска?..». На выставе прадстаўлены маляванкі, выкананыя мастачкамі з розных куткоў Віцебшчыны і Міншчыны па матывах творчасці Шагала.


Дата: па 30 чэрвеня

Час: 10:00

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13, Мінск


Можна пабачыць таксама тэматычную падборку кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і шагалаўскія ілюстрацыі да «Мёртвых душ».

Стасункі Марка Шагала і Віцебска — вельмі кранальная тэма. Горад на Дзвіне стаў для мастака згубленай радзімай, аб якой ён усё жыццё ўзгадваў, але куды так і не вярнуўся. Гэтыя ўспаміны трывожылі яго душу і дапамагалі ствараць, вяртацца ў сваю маладосць і чэрпаць адтуль сілы.


Застаючыся верным свайму ўласнаму мастацкаму стылю, Марк Шагал усё жыццё эксперыментаваў у розных тэхніках і жанрах. У яго творчай спадчыне — кніжныя ілюстрацыі, графіка, сцэнаграфія, мазаіка, вітражы, шпалеры, скульптура, кераміка.


А вось маляваных дываноў, своеасаблівага мастацкага «брэнда» Віцебшчыны, у калекцыі твораў мастака чамусьці няма. Але спроба была: яго ўласнаручны накід маляванкі «Пара за сталом», датаваны 1911 годам. 

Выстава працуе з 21 мая па 30 чэрвеня 2022 г.


Уваходны квіток: 1,5-3 рублі.




Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ