Выстава Марыі Гвардзейцавай «The Adoration of Mystic Goat. The Fall» у Варшаве

07.11.2024 - 15.11.2024 19:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае



У чацвер, 7 лістапада, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава Марыі Гвардзейцавай «The Adoration of Mystic Goat. The Fall» пра ідэнтычнасць, памяць і міфалогію.







Дата: 7 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава 




Выстава структураваная вакол канцэпцыі retablo — іканаграфічнага фармату, які паказвае гісторыі выжывання ў небяспечных абставінах, які спадарыня Марыя пераасэнсоўвае для даследавання сваіх ідэнтычнасцей. 

Яна разважае пра гэта ў кантэксце Вялікай васьмёркі [Big 8] сацыяльных ідэнтычнасцей: узросту, полу, расы, здольнасці, класа, нацыянальнасці, рэлігіі і сексуальнай арыентацыі — праз матэрыялы старых вокнаў, вінтажных люстэрак і асабістыя фотаздымкі. 

Гэтыя элементы дазваляюць стварыць захапляльную інсталяцыю, якая ўцягвае гледачоў у працэс «люстэркавага мыслення», запрашаючы іх сустрэцца са сваімі адлюстраваннямі і звязацца з аповедам мастачкі. 

Цэнтральная частка выставы — відэаперформанс, у якім мастачка пераасэнсоўвае беларускі калядны абрад пакланення казе. 

Перформанс служыць метафарай далікатнай і змяняльнай сувязі Гвардзейцавай з яе беларускай ідэнтычнасцю і прапануе эмацыйнае даследаванне сябе пасля адмовы ад грамадзянства ў 2022 годзе. 




Выстава працуе па 15 лістапада. 


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ