Выстава Марыі Радзько «Дзе мая пухнатая коўдра?» у Познані

29.06.2022 - 06.07.2022 21:00 - 21:00 клубакавярня Му (ul. Fredry 5/3A) Бясплатнае

29 чэрвеня ў познаньскай клубакавярні «Му» адкрываецца выстава берасцейскай мастачкі Марыі Радзько «Дзе мая пухнатая коўдра?»



Дата: 29 чэрвеня

Час: 21.00 (час мясцовы)

Месца: клубакавярня Му, ul. Fredry 5/3A, Познань

Творы на выставе расказваюць пра эвакуацыю мастачкі і яе сям’і з Кіева. Гэта гісторыі пра страту дома, цяжкія перажыванні, далёкую дарогу, пошук ежы.


Уваход вольны!

Марыя Радзько — мастачка з Брэста. Мела ўласную выставу і ўдзельнічала ў калектыўных выставах у Германіі, Венгрыі, Польшчы, Швецыі, Грэцыі, Расіі і Беларусі. У 2016 годзе ў складзе міжнароднай каманды мастакоў напісала алейнымі фарбамі фільм пра Ван Гога «Твой Вінцэнт».




Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ