Выстава «Мая рака» беларускай мастачкі Марыі Алены Банэ ў Варшаве

19.01.2022 - 20.01.2022 10:00 - 20:00 Цэнтр сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак» (Jazdów 2a) Бясплатнае

Цэнтр сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак» запрашае на выставу Марыі Алены Банэ «Мая рака» ў Праектнай зале замка.




Дата: з 13-га па 20-га студзеня


Месца: Цэнтр сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак», Jazdów 2a, Варшава

Марыя Алена Банэ, беларуская мастачка, якая жыве ў Францыі, даўно даследуе тэму дэзінтэграцыі нацыянальнай ідэнтычнасці. Вынікам гэтай духоўнай і творчай працы мастачкі стаў праект «Мая рака», у якім спалучаюцца тэмы, звязаныя з памяццю продкаў і народа, агульнымі і асабістымі ранамі і метадамі іх лячэння.

Праект уключае ў сябе тры фотасерыі: «Рака», «Крыніца» і «Вусце». Кожная з іх — гэта візуальнае ўяўленне пра раку як плынь жыцця і працэс духоўнага развіцця. Фотаздымкі зроблены з выкарыстаннем альтэрнатыўнай тэхнікі фотадруку — цыянатыпіі.

Праект распрацоўваўся два гады і за гэты час з асабістага дыялогу аўтаркі ператварыўся ў даследаванне беларускай ідэнтычнасці. Як тонкі ручай, які ператвараецца ў раку і ідзе ў бок вольнага мора, Банэ спачатку пазнае сябе, род і продкаў, а потым і нашчадкаў, злучаючы іх адной крывёю —  вадой Нёмана.

Акрамя друкаваных работ, у праект уключаны два кароткаметражныя фільмы. Першая — «Радуніца», названая ў гонар дня памінання памерлых у Беларусі. Памяць аб сям’і і павага да сувязяў пакаленняў, на думку мастачкі, робяць жыццё па-сапраўднаму поўным.

Другі фільм пад назвай «Мая рака» — гэта падарожжа па берагах асабістай памяці, інтуіцыі і жаданняў. Падчас здымак Марыя ішла па Нёмане ад яго вытоку да вусця ракі ў Балтыйскім моры.

«Я лунаю побач з ім і плыву ў ім і супраць яго, пакуль час зусім не знікне ўва мне, пакуль час не стане мной. Чалавек, запрошаны на танец з ракой, сам становіцца танцам», — тлумачыць мастачка.


Вам можа быць цікава

Выстава "Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі" ў Мінску

30.10.2025 17:00 - 14.12.2025 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 2)

"Петля Пристрастия" ва Уроцлаве

19.11.2025 (20:00 - 23:00) Klub Łącznik (Tramwajowa 1-3)

Беларускі дзень на фэсце PANDAwomen у Берліне

21.11.2025 (18:00 - 22:00) PANDA platforma (Knaackstraße 97)

"Intelligency" ў Берліне

22.11.2025 (19:00 - 21:00) Kvartira Nr. 62 (Lübbener Str. 18)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ