Беларускі дзень на фэсце PANDAwomen у Берліне

21.11.2025 18:00 - 22:00 PANDA platforma (Knaackstraße 97) 20 еўра

21 лістапада, у пятніцу, у межах фестываля PANDAwomen ладзяць беларускі дзень.


PANDAwomen-2025 - гэта сем пятніц і сем міні-фестываляў.

Сем пятніц – сем спосабаў убачыць, пачуць і адчуць свет праз жаночае мастацтва.

Сем міні-фестываляў, кожны з якіх прысвечаны асобнай краіне.
Музыка, перформанс, фільмы, чытанні, лекцыі - і дадатковая праграма, поўная мастацкіх сустрэч і сюрпрызаў.

Вось праграма беларускага дня:

Паказ фільма «Маладосць па-беларуску» і сустрэча з рэжысёркай Ксеніяй Галубовіч.

Прэзентацыя праекта «Veha», які адлюстроўвае Беларусь праз міжпакаленчыя сямейныя гісторыі, і сустрэча з яго стваральніцай і куратаркай Лесяй Пчолкай.

Перфарматыўнае чытанне KROVAZVAROT з Юляй Цімафеевай (паэзія).

Паэтычны і музычны перформанс, прысвечаны памяці продкаў, выгнанню і мове выжывання.

Канцэрт KOOB S.

Дуэт, які складаецца з беларускай вакалісткі і кампазітаркі KOOB і шведскага басіста Сэта Шёстрэма.

Іх музыка вагаецца паміж скандынаўскім фолкам, джазам і імправізацыяй - ціхая, лірычная, глыбока прачулая.

Канцэрт "Žuravl"

Žuravl - гэта музычны праект беларускай кампазітаркі і вакалісткі Анастасіі.

Яе музыка вагаецца паміж лёгкім джазам і індастрыялам, спалучаючы лірычную экспрэсію з элементамі тэатра. Гэта меланхолія і жывыя эмоцыі, ператвораныя ў гук.

Перформанс Анастасіі Рыдлеўскай

Мульцідысцыплінарны перформанс завяршае вечар гукам, жэстамі і голасам.

Вядомая сваімі эмацыянальна захапляльнымі творамі, спадарыня Анастасія спалучае электронныя гукавыя пейзажы, беларускія матывы і жывую рытуальную энергію.

Куратарка - Света Бень.

Расклад жа фэста такі:

7 лістапада PANDAwomen #1 Польшча

14 лістапада PANDAwomen #2 Грузія

21 лістапада PANDAwomen #3 Беларусь

28 лістапада PANDAwomen #4 Емен

5 лістапада PANDAwomen #5 Іран

12 лістапада PANDAwomen #6 Эстонія

19 лістапада PANDAwomen #7 Турцыя

Квіткі коштам 20 еўра - па спасылачцы. На ўваходзе будзе 25 еўра.


Вам можа быць цікава

Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 15:00 - 12.03.2026 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ