Выстава «Месцы і памяць» у Вільні

07.12.2024 - 22.12.2024 16:00 - 19:00 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20) Бясплатнае



 У суботу, 7 снежня, у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці адкрываецца выстава «Месцы і памяць».







Дата: 7 снежня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня 




На выставе прадстаўлена частка фатаграфій, зробленых падчас экспедыцый па даследаванні гісторыі яўрэйскіх мястэчак і Халакоста ў Беларусі ў межах некалькіх праектаў. 

Спалучэнні эмацыйных партрэтных, пейзажных фатаграфій і тэкстаў дазволяць прачуць перажыванні гэтых людзей, якія пражылі цэлае жыццё, поўнае падзей, што назаўжды змянілі лёс іх сем’яў, іх гарадоў або вёсак, краіны, ды і ўсёй Еўропы. 

Гэтыя невялікія мазаічныя фрагменты прыватных гісторый, лакальных месцаў, выпадковых сустрэч дапамагаюць скласціся больш цэласнай карціне знікаючай, разам з носьбітамі, якія сыходзяць з жыцця, памяці аб яўрэйскай трагедыі ў Беларусі. 

Аўтары — Аляксандр Ліцін і Іда Шэндэровіч. 

Куратар — Сяргей Харэўскі (Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследванняў, ЕГУ). 




Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Ноч музеяў у Магілёве

15.05.2026 (18:00 - 23:00) абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ