Выстава «Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях»

28.12.2023 - 18.02.2024 17:30 - 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3) Бясплатнае

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на адкрыццё выставы «Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях» 28 снежня а 17:30.


Дата: 28.12.2023 — 18.02.2024

Час: Серада — нядзеля, 12:00-20:00 (час мясцовы)

Месца: вул. Някрасава, 3, г. Мінск

Кошт квіткоў: 7/3 (поўны/ільготны).

Тэл.: +375 17 235—03—32
Тэл.: +375 17 399—09—78

У фокусе экспазіцыі — фотаздымкі класікаў беларускай літаратуры Эдзі Агняцвет, Янкі Брыля, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Танка ў час летняга адпачынку (з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва).

Беларускія літаратары часта помняцца па сваіх афіцыйна-сумных партрэтах у школьных падручніках. А калі ўбачыць фота маладых Янкі Брыля ў Неапалі ці Уладзіміра Дубоўкі і Янкі Купалы на пляжы ў Ялце, ці гэта памяняе ўяўленне? Ці зменшыць дыстанцыю паміж чытачом і аўтарам? Ці дазволіць лічыць іх звычайнымі людзьмі і гэтым пацвердзіць словы Максіма Танка: «Чытаю біяграфіі нашых класікаў. Многіх я знаў асабіста. Як іх залізаныя і прычасаныя партрэты розняцца ад тых, якімі яны былі ў сапраўднасці людзьмі, у меру святымі і ў меру грэшнікамі, а не нейкімі манекенамі»?

Фотаздымкі з мора. «Мора» беларуса (мора рэальнае — з «пацалункамі салонай марской вады» (У.Караткевіч) — ці выдуманае, метафарычнае — «зялёнае мора ржаных каласоў» (Я.Колас) — гэта мара ці ўспамін пра лета, прастору, запоўненую сонцам і яркімі колерамі, прыемны адпачынак.

Атмасфера выставы ў НЦСМ дазволіць на час забыцца пра занураныя ў снег шэрыя вуліцы Мінска і патрапіць у свет колераў, летняй цеплыні і радасных эмоцый.

Мы запрашаем глядзець на архіўныя дакументы не толькі як на сведчанні эпохі, жыцця канкрэтных творцаў. Упісаныя ў экспазіцыю, яны становяцца творам фатаграфічнага, так званага «актуальнага», мастацтва і праз гэта набываюць дадатковую каштоўнасць.

Традыцыйна на выставе будуць прадстаўлены працы беларускіх мастакоў з фонду НЦСМ.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава Уладзіслава Бохана «Навіны зніадкуль» у Нахадзе

26.06.2025 18:00 - 14.09.2025 17:00 GVUN Malá — Španielova pasáž (Plhovská 862)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

05.07.2025 14:00 - 26.07.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ