Выстава, натхнёная стагоддзем УНОВІС, у Мінску

27.01.2022 - 20.02.2022 18:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) Бясплатнае

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на адкрыццё новага выставачнага праекту канкрэтна-канструктыўнага мастацтва «Constructio», прысвечаны стогадоваму юбілею УНОВІС.



Дата: 27 студзеня

Час: 18.00

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр. Незалежнасці, 47, Мінск

Гэта куратарскі праект Галіны Васільевай, віцебскай мастачкі і даследчыцы, аўтаркі манаграфіі «Віцебскі авангард у дзеянні».

Першы праект канкрэтна-канструктыўнага мастацтва «Constructio» прайшоў у Віцебску ў 1993 годзе і пасля рэгулярна праводзіўся на розных выставачных пляцоўках: напрыклад, у 2007 годзе — у Маскоўскім музеі сучаснага мастацтва, а ў 2009-м — у нямецкім горадзе Рэбург-Локкум.

Праект «Constructio» аб’ядноўвае сучасных мастакоў у іх прыхільнасці да пэўнай сістэмы мыслення, звязанай з класічным авангардам, які ў іх творах даследуецца і трансфармуецца. Гэта своеасаблівая «гульня ў бісер». Гармонія і строгі адбор тут супрацьстаяць хаосу, экспрэсія саступае месца сузіранню, вычварнасць — гранічнай прастаце.

Constructio (лац. «пабудова») — гэта пабудова прасторы, заснаванае на энергіі колеру, формы, рытме геаметрычных плоскасцяў і аб’ектаў з выразнай структурай ліній.

Інсталяцыі, аб’екты, а таксама геаметрычныя абстракцыі Васіля Васільева, Галіны Васільевай, Аляксандра Малея, Уладзіміра Макаркова, Аляксандра Сляпава, Антаніны Фалей, Дзіны Даніловіч будуць прадстаўлены ў праекце «Constructio» ў НЦСМ. 

Выстава працуе да 20 лютага.


Вам можа быць цікава

Восеньскі салон у Мінску

05.09.2025 18:00 - 19.10.2025 21:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

NAVIBAND у Катавіцах

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Piąty Dom (Jana Matejki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ