Выстава «Натхненне маляваных дываноў» у Заслаўі

02.05.2025 - 01.06.2025 11:00 - 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13) 5 рублёў

 

У пятніцу, 2 траўня, у музеі беларускай маляванкі ў Заслаўі пачынае працу выстава твораў навучэнцаў цыклавой камісіі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага «Натхненне маляваных дываноў».





Творы ў экспазіцыі — вучэбныя работы па прадметах «Кампазіцыя» і «Работа ў матэрыяле» навучэнцаў цыклавой камісіі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага.

Асэнсаванне сябе і аўтапартрэты, створаныя ў тэхніцы маляванага дывана, прадставілі Ганна Берасневіч, Даніла Карчміт, Максім Падвысоцкі, Стэфанія Падкарытава, Соф’я Сарока.

Можна будзе ўбачыць і творы Вікторыі Кудаш, Маргарыты Піліпенка, Ксеніі Трот, Дзіяны Шумскай, створаныя ў традыцыйнай тэхніцы вырабу дываноў з аплікацыяй саломкі па тканіне, якая захавалася і цяпер у Старадарожскім раёне.

«Натхненне маляваных дываноў»
 — выстава-цізер, якая папярэднічае больш маштабнай выставе твораў навучэнцаў Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага ў лістападзе 2025 года.



Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Купальская імпрэза «Ой, рана на Івана...» у Гомелі

06.07.2025 (15:00 - 20:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» ў Авіньёне

15.07.2025 (20:30 - 22:00) Le Rouge Gorge (Place de la Mirande)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ