Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

08.07.2022 - 18.08.2022 18:00 - 19:00 галерэя «Арсенал» (ul. Mickiewicza 2) Бясплатнае

У беластоцкай галерэі «Арсенал» адкрылася выстава «Odszkolnić!». Удзел у ёй сярод іншых бяруць і беларускія мастакі Уладзімір Храмовіч, Оля Сасноўская і Аляксей Барысёнак.



Дата: 8 ліпеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: галерэя «Арсенал», ul. Mickiewicza 2, Беласток

На выставе прадстаўлены работы і мастацкія практыкі, прысвечаныя праблемам інстытутаў; бунты акадэмічных супольнасцяў і ініцыятыў барацьбы з іх паталогіямі.


На працягу шасці тыдняў праект «Odszkolnić!» будзе рэалізоўваць альтэрнатыўныя адукацыйныя праекты аўтараў і іх груп самаадукацыі, нізавыя калектыўныя практыкі абмену ведамі і супольнага навучання і творчасці.


Канфлікты ў мастацкіх акадэміях Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з’яўляюцца вынікам, з аднаго боку, феадальных і патрыярхальных структур, якія яны атрымалі ў спадчыну, а з другога — з посттрансфармацыйнага наступу неаліберальных практык.


Сёння гэтыя праблемы таксама спалучаюцца са спробамі аўтарытарных урадаў абмежаваць аўтаномію універсітэтаў і акадэмій. Таму ўсё часцей мы сутыкаемся ня толькі з пытаннем, ці варта абараняць іерархічныя структуры ад камерцыялізацыі, але і ці асуджаныя мы змагацца за захаванне status quo перад абліччам аўтарытарных памкненняў улады.


Ці магчымы іншыя інстытуты? Калі не, то як могуць выглядаць альтэрнатыўныя мадэлі мастацкай адукацыі? У межах выставы адбудуцца майстар-класы і перформансы, а таксама куратарскія экскурсіі.


Выстава працуе па 18 жніўня.




Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «Сучасны авангард Віктара Пятрова» ў Мінску

15.05.2026 18:00 - 30.05.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ