Выстава Паўла Заблоцкага «Забытыя пацалункі» ў Мінску

07.02.2025 - 15.03.2025 19:00 - 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2) Бясплатнае


У пятніцу, 7 лютага, у галерэі «Арт Фабрыка» адкрываецца выстава Паўла Заблоцкага «Забытыя пацалункі».





 Спадар Павел — прыклад сучаснага творцы, які аддае перавагу існаванню ўдалечыні ад гарадскога жыцця. Яго майстэрня знаходзіцца ў вёсцы Вялікае Сяло Дзяржынскага раёна. 

Там нараджаюцца працы, у якіх глядач знойдзе разважанні пра хуткаплынны час і мудрагелістыя сувязі паміж, здавалася б, выпадковымі падзеямі. 

Адметныя рысы мастацтва спадара Паўла — бліскучае тэхнічнае выкананне і своеасаблівы іранічны погляд на вельмі сур’ёзныя рэчы. 

Квіткі на вернісаж — 10 рублёў.

Падчас адкрыцця квіток дасць магчымасць удзельнічаць у розыгрышы твора спадар Паўла, які можна будзе атрымаць з рук мастака.

Наведванне выставы ва ўсе дні акрамя адкрыцця і творчых сустрэч бясплатнае. 

Працуе выстава да 15 сакавіка. 


 

Вам можа быць цікава

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ