Выстава-перформанс «P.C.P. Live» ў Берліне

11.03.2023 18:00 - 21:00 HdS (Otto-Braun-Straße 70-72) 10 еўра

11 сакавіка, у суботу, арт-група «EXPEDITION», у якую ўваходзяць і беларускія мастакі, ладзіць у Берліне першую сваю калектыўную выставу «P.C.P. Live», прымеркаваную да гадавіны ад пачатку вайны ва Украіне.



Дата: 11 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: HdS (блок OTTO), Otto-Braun-Straße 70-72, Берлін


Асноўная ідэя гэтай выставы — «Супольнасць людзей і іх здаровыя зносіны». Вас чакаюць медыякарціны ды відэаінсталяцыі, перформансы і выступы, створаныя самастойна і ў выніку калабарацыі.

«Зараз мы арт-група ў зачаткавым стане, блізкая па светапогляду і здольная тварыць разам. І 24.02 гэта яшчэ больш зблізіла нас і дазволіла гэтай выставе адбыцца. Уцякаючы ад палітыкі таталітарных і ваенных дзяржаў, мы ўсе сустрэліся тут, у Берліне», — кажуць удзельнікі выставы.

Квіткі коштам 10 еўра можна набыць па спасылцы. Частка сабраных сродкаў пойдзе на дабрачыннасць.




Вам можа быць цікава

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ