Выстава пісанак «Знакі жыцця» ў Заслаўі

10.04.2025 - 01.06.2025 11:00 - 17:00 Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д.13) 5 рублёў

 

У чацвер, 10 красавіка, у музеі беларускай маляванкі пачынае працу выстава аўтарскіх пісанак Ганны Клімовіч і Вольгі Хачковай «Знакі жыцця».





У экспазіцыі маюць быць прадстаўленыя некалькі дзясяткаў пісанак, зробленых у самых розных тэхніках.

Тут можна будзе пабачыць, напрыклад, старажытныя пісанкі з арнаментам ХІ—ХІІІ стст., а таксама калекцыі распісных яек са старажытнай сімволікай: Дрэва жыцця, Берагіня, Птушкі і інш.

Будуць тут і пісанкі, зробленыя ў тэхніцы траўлення на карычневых яйках, і ў тэхніцы «белым па белым».

Самыя розныя традыцыйныя святочныя пісанкі можна будзе ўбачыць, а дапоўняць іх яйкі сучасныя — з гліны, дрэва, лазы.

Таксама маюць быць прадстаўленая аўтарскія пісанкі, зробленыя на курыных, гусіных, перапяліных, страўсіных, качыных яйках.

А самыя пільныя сярод усіх гэтых яек знойдуць яка-маляванку!


Працуе выстава да 1 чэрвеня.



Вам можа быць цікава

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ