Выстава Руфіны Базловай «Чырвоная нітка» ў Аахене

27.05.2022 - 29.05.2022 18:00 - 17:00 Aula Carolina (Pontstraße 7) Бясплатнае



27 траўня ў нямецкім Аахене адкрываецца выстава мастачкі Руфіны Базловай «Чырвоная нітка». Раней яна экспанавалася ў музеі Суермондта-Людвіга, а цяпер часткова пераязджае ў галерэю «Аўла-Караліна».



Дата: 27 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Aula Carolina, Pontstraße 7, Аахен


Тры белыя сукенкі, вышытыя чырвоным колерам, плывуць перад вялізным габеленам як сімвал супраціўлення: у сумеснай інсталяцыі з жанчынамі Ахенскага Стыктрэфа, жаночай мастацкай майстэрні Spectrum, якой кіруюць Вера Соўсь і Руфіна Базлова, жаночы персанаж беларускай рэвалюцыі яднаецца з шырокім ландшафтам усходнееўрапейскай краіны. Гэта моцны знак еўрапейскай салідарнасці.

Падчас адкрыцця выставы адбудзецца таксама мастацкая акцыя Руфіны Базловай «FRAMED IN BELARUS», у якой усе ахвотныя могуць вышыць партрэты беларускіх палітвязняў.

Выстава працуе па 29 траўня.






Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ