Выстава «Строчыцкі скарбец»

09.12.2016 15:00 - 15:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”) Бясплатнае

Адкрыццё выставы «Строчыцкі скарбец», на якой наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з пакоем калекцыянера другой паловы ХІХ ст., адбудзецца 9 снежня 2016 года ў дзень 40-годдзя Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

Тэма экспазіцыі была абрана невыпадкова, бо менавіта прыватнае калекцыянаванне паклала пачатак сучаснаму музею. У памяшканні з прыгожай мэбляй прадстаўлены рарытэты, знойдзеныя падчас раскопак на тэрыторыі музея, на рацэ Менка, у Прылуках. Сярод прадметаў, якія таксама вылучаюцца ў кабінеце калекцыянера, посуд, кнігі, мінералы і іншыя рэдкасці. Праз экспазіцыю выставы «чырвонай ніткай» праходзіць згадка пра Казіміра Држневіча – уладальніка маёнтка Строчыцы. Ён з’яўляўся выбітнай асобай і валодаў вялікімі калекцыямі.

На выставе прадстаўлены экспанаты з Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Музея прыроды і экалогіі, Музея Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Падрабязная інфармацыя на сайце www.etna.by.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ